27 студзеня 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Руцкага (1932–2015), вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі БССР
Аляксандр Уладзiмiравiч Руцкі нарадзіўся 27 студзеня 1932 г. у в. Бартнікі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. З дзяцінства вырашыў стаць урачом. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1949 г. паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г.
3 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Паўлавіча Шораха (1930–2013), хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь
Рыгор Паўлавіч Шорах нарадзіўся 3 сакавіка 1930 г. у вёсцы Налезнікі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, хлопчык імкнуўся да ведаў. У 1948 г. Рыгор скончыў сярэднюю школу, у 1954 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).
19 лютага 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Мацвея Васільевіча Смаршчка (1915–2008), заслужанага доктара медыцыны, беларускага паэта (Анатоль Бярозка), культурнага і грамадскага дзеяча
Мацвей (Мітрафан) Васільевіч Смаршчок (Рэпкаў-Смаршчок) нарадзіўся 19 лютага 1915 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Баранавіцкага павета (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Мацвей вучыўся ў пачатковай школе ў роднай вёсцы, а затым — у Ляхавіцкай школе і Баранавіцкай гімназіі імя Т. Рэйтана.
21 красавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Феадосьевіча Рылюка (1934–2014), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі
Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.
2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сцяпанавіча Міховіча (1949), траўматолага-артапеда вышэйшай катэгорыі, кандыдата медыцынскіх навук, заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь (2010)
Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч нарадзіўся ў жніўні 1949 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Ад бацькі, Сцяпана Андрэевіча, які быў майстрам на ўсе рукі, Міхаілу ў спадчыну дасталіся кемлівасць і выдатная памяць. Дзякуючы гэтым задаткам вучоба ў школе давалася лёгка.
2 лютага 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Аляксеевіча Лукашэвіча (1939), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара
Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч нарадзіўся 2 лютага 1939 г. у вёсцы Стрэльна Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На працягу пяці гадоў працаваў загадчыкам Мотальскай сельскай участковай бальніцы Іванаўскага раёна. Георгій Лукашэвіч з 1966 г. з’яўляўся клінічным ардынатарам Мінскага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. — інспектар-урач вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.
19 студзеня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Хвісюка (1934), вучонага-медыка, прафесара, доктара медыцынскіх навук
Мікалай Іванавіч Хвісюк нарадзіўся 16 студзеня 1934 г. у вёсцы Варацэвічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, бо перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.
16 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Данііла Юльянавіча Крыўчэні (1938), урача-хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны
Данііл Юльянавіч Крыўчэня нарадзіўся 16 сакавіка 1938 года ў вёсцы Вярхі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Данііла быў служачым, працаваў на чыгунцы, маці — адмысловая краўчыха. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст. У час Вялікай Айчыннай вайны вярнуліся ў родную вёску, дзе яшчэ захаваліся жыллё і гаспадарка, і дзе бяспечней было жыць. Пасля вайны сям’я зноў пераехала ў Брэст.
28 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Леановіча (1938–2012), вучонага ў галіне клінічнай хірургіі, заслужанага ўрача Беларусі (1998)
Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся 28 сакавіка 1938 года ў вёсцы Мітрапольшчына Цырынскай гміны Навагрудскага ваяводства (цяпер Карчоўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Баранавіцкага медыцынскага вучылішча з 1957 па 1960 гады Сяргей Леановіч працаваў загадчыкам Душкаўскім, а затым Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктамі Баранавіцкага раёна.
2 сакавіка 2018 года — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Цыркунова (1953), вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб, доктара медыцынскіх навук
Уладзімір Максімавіч Цыркуноў нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Маці была медыцынскай сястрой, у час Вялікай Айчыннай вайны працавала ў ваенным палявым шпіталі. Уладзімір Цыркуноў закончыў мясцовую сярэднюю школу (1970), працаваў, служыў у Савецкай арміі (1971–1973).